…My, Wilnianie…(…) Tuśmy wrośli od wieków, w tę Ziemię Wileńską i nikt jej obrazu z serca nam wyrwać nie jest w stanie. I po największej nawet burzy, ci z nas, co się ostali, zdrowi czy ranni, z okopów, lasu czy piwnic, z zagranicy, czy tylko z domu, wrócimy do swej ziemi i będziemy ją orać. Józef Mackiewicz. Gazeta Codzienna, 1939

21 жніўня ў Івенцы адкрылася мастацкая выстава прысвечаная Катыньскай трагедыі. Творы мастакоў Яўгена Шунейкі, Лявона Грышука, Ф. Неманца і Валерыя Калясінскага спалучаюцца з дакументальнай экспазіцыяй, прысвечанай землякам – ахвярам Катыні.

Ідэя зрабіць такую выставу нарадзілася колькі часу таму ў Яўгена Шунейкі, выкладчыка Акадэміі Мастацтваў, пасля наведвання Катыньскага мемарыялу. Праца над падрыхтоўкай вялася Я. Шунейкам і ягонымі сябрамі крыху больш за год, чыста на грамадскіх пачатках. Другім куратарам выставы стаў Станіслаў Бурачэўскі, дырэктар Дому Польскага ў Івенцы.

Ў карцінах і графічных працах, прадстаўленых на выставе, дамінуюць хрысціянскія матывы, асэнсаванне катыньскага пакутніцтва як своеасаблівага ўроку для нашчадкаў, як абавязковы элемент калектыўнай памяці ўсіх народаў былой Рэчы Паспалітай. Біяграфіі Вацлава Плевакі (1898-1940), прафесійнага афіцэра, нашчадка былых уладальнікаў Івянецкага графства і Браніслава Круля, даваеннага дырэктара Івянецкай школы, яскрава ілюструюць наколькі тыповай Катыньская трагедыя была для даваеннай мясцовай эліты. Паводле папярэдніх ацэнак, да некалькіх соцень з агульнага ліку амаль 22,000 ахвяраў Катыньскага злачынства былі так ці інакш звязаныя з Івянцом і ваколіцамі. Працу па дакладным выяўленні іх імёнаў мясцовыя краязнаўцы толькі распачынаюць.

Выстава будзе працаваць каля месяца. Затым большасць яе матэрыялаў плануецца перадаць на сталае захоўванне ў Дом Польскі і Івянецкі музей традыцыйнай культуры.

Początek strony
JSN Boot template designed by JoomlaShine.com