У мінскай архікатэдры пройдзе Дзень святога Казіміра Drukuj
Autor: Дзяніс Салаш, Алесь Белы   

Дзень святога Казіміра (па-народнаму — Казюкі) пройдзе ўпершыню ў мінскай архікатэдры ў нядзелю 4 сакавіка 2012 г. Невялікі фэст-кірмаш у гонар святога будзе арганізаваны ў дольным касцёле з 9 да 13 гадзін.

Гэтыя першыя мінскія Казюкі называюцца таксама івянецкімі, што падкрэслівае значэнне рамесніцкага мястэчка Івянец у захаванні традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры. Ініцыятары івянецкіх Казюкоў — гэта, у асноўным, супольнасць рамеснікаў Валожынскага раёна, якая прадставіць вырабы з дрэва, керамікі, шкла, святочныя вербы і інш. Падчас выставы прагучыць некалькі рэдкіх «казюковых» песняў 30-х гадоў ХХ ст.

Удзельнікі свята змогуць пакаштаваць і традыцыйныя кулінарныя атрыбуты віленскіх і гарадзенскіх Казюкоў — «смаргонскія» абаранкі, а таксама перніковыя сэрцы. Закладзены і галоўны прыз для пачэсных гасцей фэсту — «Журавіна».
http://catholic.by/2/home/announcements/111823-kazimir.html